Мікалай Янавіч Кезгайла (каля 1451—1512) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак вялікі літоўскі (1510—1512).

Біяграфія Прадстаўнік літоўскага шляхецкага роду Кезгайлаў герба «Задора». Другі сын Яна Кезгайлавіча (каля 1415 — 1485), старасты жамойцкага і кашталяна віленскага. Старэйшы брат — староста жамойцкі і гетман вялікі літоўскі Станіслаў Янавіч Кезгайла (каля 1451 — 1527).

З 1509/1510 займаў пасаду маршалка земскага літоўскага.

Пасля смерці свайго бацькі Мікалай Кезгайла атрымаў у спадчыну частку Дзевялтава і Крожаў, Дварэц, Ельню і іншыя маёнткі.

Дзеці: Мікалай Кезгайла (каля 1495—1529) Барбара, жонка цівуна віленскага Андрэя Завішы (каля 1450 - да 1534) Ганна, жонка Станіслава Шэмета

Літаратура Rimvydas Petrauskas "Lietuvos Diduomenė XIV a. Pabaigoje — XV a. " 254 psl.

Мікалай Янавіч Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія