Ві́тал Энры́кі Баты́ста Суа́рыс (; 13 лістапада 1874, Валенса, Баія — 19 красавіка 1933, Салвадор, Баія) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, адвакат, абраны віцэ-прэзідэнт Бразіліі. Не заняў пасаду з-за рэвалюцыі 1930 года.
Абранне віцэ-прэзідэнтам У 1928—1930 гадах Суарыс займаў пасаду губернатара штата Баія.
Пасля таго, як губернатар Сан-Паўлу Жуліу Прэстыс быў абвешчаны спадчыннікам Вашынгтана Луіса, Суарыс балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі.
На выбарах, якія адбыліся 1 сакавіка 1930 года, Прэстыс і Суарыс атрымалі перамогу, аднак яна не была прызнана апазіцыяй, таму што супярэчыла «палітыцы кавы з малаком». Незадоўга да даты афіцыйнага ўступлення Прэстыса і Суарыса на свае пасады адбылася рэвалюцыя, і ўлада апынулася ў руках хунты.
Спасылкі Вітал Суарыс на сайце прэзідэнта Бразіліі. Braziliada — Усе прэзідэнты Бразіліі .
Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты Бразіліі Катэгорыя:Юрысты Бразіліі