Сі́няя, Сінія — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Геаграфія На карце ХІХ ст. (Шуберта) рака Сінія працякае праз Пратасевічы, на сучасных картах гэта Пратасевіцкі канал. Там, дзе цяпер паўднёвая ўскраіна сучасных Асіповічаў, у Сінію, згодна з той жа картай, уцякаў прыток з памяншальнай назвай Сi̇́ніца (на сучасных картах гэты прыток пазначаны як рака "Сіняя").
Назва
На картах ХІХ ст. (Шуберта, Фіцінгофа) рака пазначаная як Сінія. Гэты варыянт пазначаны адзіным і ў складальніка спісу гідронімаў дняпроўскага басейна П. Маштакова (1913)П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 101.. Назва Сіняя з'яўляецца на савецкіх даваенных картах.
Даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў бачыў тут суфікс -ija і корань, які ён параўноўваў з літоўскімі назвамі Seina, SienisВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207..
Літоўскія гідронімы Seina, Sainas А. Ванагас звязваў з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294., далей далей да індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы; апускацца, пагружацца»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891..
Паводле беларускага географа В. Жучкевіча, назва "Сіняя" ад сінь, сінец "выхады закісу жалеза на забалочаным лугу", таксама зараснікі сінелы, сінюхіВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 344, 343..
Гідраграфія Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 508 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, вусце за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі. Рэчышча каналізаванае.
Асноўныя прытокі: На карце XVIII ст. (ПГМ) у правы прыток ракі Сініі рэчку Сi̇́ніцу (цяпер на картах яна пазначаецца як рака Сінія) уцякаюць справа прытокі Пярэста (цяпер "канал Халадцова" ) і Крадуч (цяпер Точанка, Каранскі канал). У сучаснасці пазначаецца таксама рака Млынка (справа), Пратасевіцкі канал (злева, былое цячэнне ракі Сініі).
На рацэ: горад Асіповічы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 км²) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)