Адамо́ўшчына (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя У 1800 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Людвіга Каменскага.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы. У 1923 годзе засценак, у Альковіцкай гміне, у 1931 года ў Даўгінаўскай вясковай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 2 двары, 9 жыхароў. 1923 год — 3 двары, 17 жыхароў. 1931 год — 4 двары, 23 жыхарыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 2003 год — 7 двароў, 9 жыхароў.
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна