Ста́йкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя
У 1706 годзе згадваецца як цэнтр маёнтка ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1331. Згадваецца ў 1794 годзе як вёска ў фальварку Стайкі, уласнасць Людвігі Багдановіч. На 1800 год у маёнтку Старынкі, 14 двароў, 94 жыхары. У 1834 годзе вотчынны маёнтак Вікенція Багдановіча; 411 сялянскіх душ. На 1865 год у Крайскай воласці, уласнасць Севярына Багдановіча: маёнтак (288 сялян, 31 аднадворац), фальварак (1 двор, 26 жыхароў) і вёска (14 двароў, 12 жыхар). У 1886 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года 46 двароў, 437 жыхароў; хлебазапасны магазін; маёнтак (4 двары), пасёлак (4 двары, 13 жыхароў). У 1902 годзе заснаваны вінакурны завод. На 1908 год цэнтр сельскай грамады ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 27 двароў, 343 жыхары, 354 дзес. надзелаў.
На 1938 год у Ільянскай вясковай гміне, уласнасць Міхаіла Багдановіча (4 двары, 43 жыхары) і вёска (91 двор, 483 жыхары). У лістападзе 1939 года далучаны да БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Альковіцкім сельсавеце, створаны калгас імя Чырвонай Арміі.
З чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 фронту не вярнуліся 15 жыхароў.
3 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У лістападзе 1945 года створаны калгас імя К. Варашылава, які ў 1947 годзе аб’яднаў 22 гаспадаркі, 2010 га ворыва. На 1960 год у вёсцы 506 жыхароў, на 1988 год — 139 гаспадарак, 296 жыхароў; у складзе саўгаса «Стайкі», пачатковая школа, клуб, бібліятэка, крамаІльянскія вандроўкі краязнаўчы маршрут.
У 2003 годзе 104 двары, 187 жыхароў; клуб, магазін. 28 мая 2013 года вёска перададзена са скасаванага Альковіцкага сельсавета ў Ільянскі сельсавет«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс «Двор Стайкі»ЯК СЦВЯРДЖАЕ ГІСТОРЫЯ, У 1812 ГОДЗЕ Ў МАЁНТКУ СТАЙКІ ПРЫПЫНЯЎСЯ ПЕРАНАЧАВАЦЬ ІМПЕРАТАР НАПАЛЕОН, ПАДЧАС СВАЙГО АДСТУПЛЕННЯ З МАСКВЫ // Шлях перамогі
Вядомыя асобы Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. 1964) — беларускі педагог і палітык.
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Стайкі на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна