Эхінакакоз, таксама называюць гідатыдная хвароба, гідатыдоз, або эхінакокавая хвароба — гэта паразітарнае захворванне, вызваннае стужачнымі чарвякамі роду Echinococcus. У людзей бывае два віда хваробы: пузырны эхінакакоз і альвеалярны эхінакакоз. Існуюць дзве менее распаўсюджанныя формы: шматкамерны эхінакакоз і аднакамерны эхінакакоз. Хвароба часта пачынаецца без сімптомаў, і гэта можа доўжыцца цягам года. Сімптомы і прыметы, якія наступаюць залежаць ад месца знаходжання і вялічыні цыстаў. Альвеалярная хвароба звычайна пачынаецца ў печані, але можа распаўсюджвацца ў іншыя часткі цела, такія як лёгкія і галаўны мозг. Пры паражэнні печані ў чалавека можа з'явіцца боль у жываце, страта весу, і змяненне колеру на жоўты. Захворванне легкіх можа вызваць боль у грудзях, задышку і кашаль.
Прычыны Захворванне распаўсюджваецца, калі спажываецца вада або ежа, якія змяшчаюць яйца паразіта, або праз блізкі кантакт з інфецыраванай жывелай. Яйца выходзяць з калам, мясам жывел, якія былі інфецыраваны паразітам. Часта інфецыраваныя жывелы ўключаюць: сабакі, лісы і ваўкі. Каб гэтыя жывелы сталі інфецыраваны, яны павінны з'есці органы жывелы, якія змяшчаюць цысты, напрыклад, авечкі або грызуны. Від хваробы, якая з’яўляецца ў людзей, залежыць ад віда эхінакока, вызываючага інфекцыю. Дыягназ звычайна ставіцца з дапамогай ультрагукавога даследвання, камп’ютарнай тамаграфіі (КТ) або магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Таксама могуць дапамагчы аналізы крыві на прысутнасць антыцелаў супраць паразіта, а таксама біяпсія.
Прафілактыка і лячэнне — Прафілактыка пузырчата-глістнай хваробы заключаецца ў лячэнні сабак, якія могуць быць пераносчыкамі хваробы і вакцынацыя авечак. Лячэнне часта складанае. Цысты могуць быць выдалены праз скуру з далейшым медыкаментозным лячэннем. Часам гэты від захворвання толькі наглядаецца. Альвеалярны від хваробы часта патрабуе хірургічнай аперацыі з далейшым медыкаментозным лячэннем. Ужываецца прэпарат альбендазол, які можа быць патрэбны на працягу некалькі гадоў. Альвеалярны від хваробы можа прыводзіць да смерці.
Эпідэміялогія Захворванне сустракаецца ў большасці раёнаў свету і ў наш час закранае каля аднаго мільёна чалавек. У некаторых раёнах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі да 10 % вызначаных груп насельніцтва маюць захворванне. Па стане на 2010 год яно выклікала каля 1200 смерцяў за перыяд з 1990 па 2000 год. Эканамічны кошт хваробы ацэньваецца прыкладна 3 млрд долараў у год. Захворванне можа паражаць іншых жывёл, такіх як свінні, каровы і коні.
Катэгорыя:Цэстадозы Катэгорыя:Забытыя хваробы