Рэ́кта — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра).

Назва Існуюць розныя версіі аб паходжанні гідроніма. Рэкта.

Гідраграфія Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Рэкта. Упадае ў Лабжанку за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шумоўка. Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Рэкта, Чапелькі, Паўлавічы, Лазовіца, Шумоўка. Каля вёскі Лазовіца на рацэ сажалка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лабжанкі