Мэцью Хопкінс (; каля 1620, Грэйт-Уэнхем, Сафалк, Англія — , , Эсекс, Англія) — англійскі паляўнічы на ведзьмаў, які дзейнічаў падчас Англійскай рэвалюцыі. Сцвярджаў, што выконвае абавязкі галоўнага паляўнічага на ведзьмаў (), нягледзячы на тое, што такая пасада ніколі не засноўвалася парламентам. Дзейнічаў пераважна ва ўсходніх графствах: Сафалку, Эсексе, Норфалку, а таксама, менш актыўна, у Кембрыджшыры, Нартгемптаншыры, Бэдфардшыры і Хантынгданшыры.
Кар’ера Хопкінса ў якасці паляўнічага на ведзьмаў пачалася ў сакавіку 1645 года і скончылася ў 1647 годзе. У гэты перыяд Хопкінс і яго памочнікі спрыялі большай колькасці пакаранняў смерцю па абвінавачванні ў вядзьмарстве, чым за мінулыя да гэтага 100 гадоў, акрамя таго, на іх ляжыць адказнасць за агульнае павелічэнне колькасці такіх абвінавачванняў. Падлічана, што з XV па XVIII стагоддзі ў Англіі па абвінавачванні ў вядзьмарстве было пакарана менш за 500 чалавек. Такім чынам, дзейнасць Хопкінса і яго «калегі» Джона Стэрна склала (паводле мінімальных ацэнак) прыкладна 40 % гэтага ліку. За 14 месяцаў сваёй дзейнасці Хопкінс і Стэрн адправілі на смяротнае пакаранне больш людзей, чым усе астатнія паляўнічыя на ведзьмаў за 160 гадоў пераследу вядзьмарства ў Англіі.
Раннія гады Пра жыццё Мэцью Хопкінса да 1644 года вядома вельмі мала; да нашага часу не дайшло дакументаў, якія тычацца яго ў гэты перыяд або яго сям’і. Нарадзіўся ён у Грэйт-Уэнхеме, графства Сафалк, і быў чацвёртым з шасці дзяцей Джэймса Хопкінса, пурытанскага святара, вікарыя царквы Святога Джона ў Грэйт-Уэнхеме. У пэўны час сям’я Хопкінсаў валодала «землямі і пабудовамі ў Фрамлінгеме»Knowles, George. «Matthew Hopkins — Witch-finder General».. Бацька Мэцью карыстаўся пэўнай папулярнасцю сярод вернікаў, і ў 1619 годзе адзін з іх ахвяраваў грошы на набыццё Бібліяў для трох сыноў вікарыя, Джэймса, Джона і Томаса. Такім чынам, Мэцью Хопкінс не мог нарадзіцца раней за 1619 год, і памёр ён ва ўзросце не больш за 28 гадоў (а хутчэй за ўсё, яму было каля 25 гадоў). Незважаючы на тое, што Джэймс Хопкінс памёр у 1634 годзе, калі ў 1645 годзе Уільям Даўзінг, накіраваны ў 1643 годзе парламентарыстамі з Манчэстэра «для знішчэння помнікаў ідалапаклонства і забабонаў» (гэта значыць алтароў, крыжоў, распяццяў і іншых сімвалаў веры), наведаў прыход, ён адзначыў, што «пераменаў не патрабавалася». Брат Мэцью Хопкінса Джон у 1645 стаў святаром у Саўт-Фембрыджы, але годам пазней пазбавіўся пасады за грэбаванне сваёй працай.
У сваёй кнізе «Раскрыццё ведзьмаў» () Хопкінс сцвярджаў, што «ніколі не пускаўся ў далёкія падарожжы… для атрымання свайго досведу». У пачатку 1640-х Хопкінс пераехаў у Манынгтры, што размяшчаецца ў графстве Эсекс — горад прыкладна ў 15 км ад Грэйт-Уэнхема, дзе рака Сторы аддзяляе ад Колчэстэра. Атрымаўшы ў спадчыну сотню марак, ён выкарыстаў іх для набыцця заезнага двара «Thorn Inn» у Містлі. Абапіраючыся на тое, што Хопкінс прадстаўляў свае сведчанні ў працэсах пра вядзьмарства, яго часам лічаць юрыстам па адукацыі, аднак звестак, якія маглі б гэта пацвердзіць, захавалася мала.
Паляванне на ведзьмаў
Пасля Ланкастарскага суда над ведзьмамі, які прайшоў у 1634 годзе, Уільяму Гарві, лекару англійскага караля Карла I, было даручана абследаваць чатырох абвінавачаных у вядзьмарстве жанчынYour, Archives. «Witchcraft Trials» . The National Archives., і пасля гэтага з’явілася патрабаванне прыводзіць матэрыяльнае пацверджанне падобных абвінавачванняў. Праца Хопкінса і Стэрна заключалася не абавязкова ў тым, каб знайсці доказы здзейсненых абвінавачваным злачынстваў, а ў тым, каб даказаць факт яго здзелкі з д’яблам. Да гэтага моманту злачынствы абвінавачванага разглядаліся нароўні з аналагічнымі дзеяннямі іншых злачынцаў. Калі факт добраахвотнай здзелкі з д’яблам лічыўся даказаным, абвінавачваны станавіўся ератыком, што само па сабе было найвялікшым злачынствам. Як у кантынентальным, гэтак і ў рымскім праве вядзьмарства лічылася настолькі цяжкім злачынствам, што на яго не распаўсюджваліся звычайныя юрыдычныя працэдуры. Паколькі сам д’ябал не мог «прызнацца» ў здзейсненым злачынстве, лічылася неабходным атрымаць прызнанне абвінавачанага чалавека.
Стэрн і Хопкінс дзейнічалі пераважна на тэрыторыі найбольшага пурытанскага і парламентарысцкага ўплыву. У асноўным гэта былі вобласці пад кантролем Усходняй Асацыяцыі — магутнай арміі прыхільнікаў Парламенту, якая з 1644 па 1647 гады базавалася ў Эсексе. У Хопкінса і Стэрна былі пры сабе ахоўныя лісты для бесперашкодных падарожжаў па ўсходніх графствах. Згодна з кнігай Хопкінса «Раскрыццё ведзьмаў», ён пачаў сваю кар’еру паляўнічага на ведзьмаў пасля таго, як у сакавіку 1644 года падслухаў у Манынгтры размову некалькіх жанчын, якія абмяркоўвалі свае сустрэчы з д’яблам. Фактычна, Джон Стэрн першым выступіў у якасці абвінаваўцы па справе аб вядзьмарстве, а Хопкінс быў яго памочнікам. Працэс праходзіў у 1645 годзе ў Чэлмзфордзе. З-за грамадзянскай вайны справу разглядаў не суд прысяжных, а міравы суд пад правадырствам графа Уорыка. Чатыры з абвінавачаных памерлі ў турме, астатнія 19 былі асуджаны і павешаны. У той жа час, згодна з іншым запісам гэтага перыяду (акрамя Мідлсекса і статутных гарадоў), усе прысуды па справах аб вядзьмарстве выносіліся судамі прысяжных. Хопкінс і Стэрн у суправаджэнні жанчын (для выпрабавання ўколамі) неўзабаве ўжо падарожнічалі па ўсёй усходняй Англіі, сцвярджаючы, што выконваюць распараджэнне Парламента. Іхныя паслугі добра аплачваліся, і мяркуецца, што гэта і быў матыў іх дзейнасці. Хопкінс сцвярджаў, што «аплата ішла на забеспячэнне яго кампаніі разам з трыма канямі», і што ён браў «па 20 шылінгаў з горада». Зрэшты, згодна з запісам у Стоўмаркеце, Хопкінсу было выплачана 23 фунты стэрлінгаў (што адпавядае 6 700 фунтам на 2011 год), не ўлічваючы дарожных выдаткаў. Выплаты Хопкінсу і яго кампаніі былі настолькі вялікімі, што ў Іпсвічы ў 1645 годзе прыйшлося ўвесці адмысловы падатак для аплаты яго паслуг. Парламенту было добра вядома аб дзейнасці Хопкінса, пра што сведчаць занепакоеныя справаздачы аб судах над ведзьмамі ў горадзе Беры-Сент-Эдмендз. Да пачатку працэсу ў Парламент была накіравана справаздача аб тым, што «магчыма, для атрымання прызнання выкарыстоўваліся недазволеныя сродкі», і ў Беры выслалі спецыяльную камісію () для правядзення суду над ведзьмамі. Пасля суду і кары парламенцкае выданне «Moderate Intelligencer», у выпуску ад 4—11 верасня 1645 года, выказала сваю занепакоенасць справамі ў Беры.
Метады расследавання
Хоць катаванні ў гэты час ужо былі забаронены ў Англіі, Хопкінс нярэдка выкарыстоўваў розныя метады запалохвання (дэпрывацыю сну, да прыкладу), каб дамагчыся ад сваіх ахвяр прызнальных паказанняў. Ён мог надрэзаць руку абвінавачанага тупым нажом — калі не пачынаўся крывацёк, абвінавачванне ў вядзьмарстве лічылася даказаным. Яшчэ адно выпрабаванне заключалася ў тым, што меркаваную ведзьму прывязвалі да крэсла і кідалі ў ваду. Калі ў абвінавачванай атрымлівалася выплыць, яе каралі смерцю як ведзьму. «Тэарэтычнае» абгрунтаванне гэтага спосабу было ў тым, што вада не прыме ведзьмаў і ведзьмакоў, якія адрынуліся ад сакраманту хрышчэння. Хопкінс атрымліваў папярэджанне аб недапушчальнасці выкарыстання гэтага выпрабавання без згоды абвінавачанага. Як вынік, да канца 1645 года выпрабаванне вадой выйшла з ужытку.
Хопкінс і яго памочнікі, акрамя таго, шукалі на целе абвінавачаных «пазнаку д’ябла» — метку, якую д’ябал пакідае на целе ўсіх, хто складаў з ім дагавор, маленькую плямку, неадчувальную да болю і крывацёку пры ўколах. На самай справе такой «пазнакай» часцей за ўсё аказвалася радзімка, родная пляма альбо лішняя смочка. Лічылася, што з гэтай адзнакі фамільяр (часцей за ўсё кот або сабака) будзе піць кроў ведзьмы, як немаўля п’е малако маці са смочкі. Калі на целе абвінавачанага не было бачных метак, шукалі нябачныя — спецыяльна нанятыя для гэтага жанчыны калолі ахвяру нажамі і спецыяльнымі іголкамі. Часцей за ўсё перад гэтым з цела абвінавачанага згольвалі ўсю расліннасць.
Процідзеянне Хопкінс і яго памочнікі сутыкнуліся з супрацівам амаль адразу ж пасля пачатку сваёй дзейнасці. Адным з найбольш актыўных яго праціўнікаў быў вялебны Джон Голь, вікарый Грэйт-Стотана. Голь наведаў у турме жанчыну з Сент-Неота, якая чакала прыбыцця Хопкінса ў сувязі з абвінавачваннем яе ў вядзьмарстве. Хопкінс, даведаўшыся пра гэта, даслаў у Сент-Неота ліст, у якім цікавіўся, ці акажуць яму «добры прыём». Голь у адказ апублікаваў «Выбраныя справы, якія тычацца ведзьмаў і вядзьмарства» (, Лондан, 1646), адрасаваную палкоўніку Валянціну Уолтану з палаты абшчын, а таксама пачаў серыю нядзельных пропаведзяў, якія асуджалі паляванне на ведзьмаў. У Норфалку суд прысяжных дапытаў Хопкінса і Стэрна пра катаванні і аплату, якая спаганяецца імі з гарадоў. Суддзяў цікавіла, ці не робяць падобныя метады расследавання саміх паляўнічых вінаватымі ў вядзьмарстве і ці не выкарыстоўваў Хопкінс «забароненых спосабаў і катаванняў». Да часу, калі пачалася чарговая сесія суда (у 1647 годзе), абодва паляўнічыя на ведзьмаў пакінулі Норфалк: Хопкінс з’ехаў у Манінгтры, а Стэрн у Беры-Сент-Эдмундс.
Уплыў на калоніі Хопкінс выклаў свае метады ў кнізе «Раскрыццё ведзьмаў», якая была выдадзена ў 1647 годзе. Пазней падобныя рэкамендацыі з’яўляліся і ў іншых кнігах па правеJewett, Clarence F. The memorial history of Boston: including Suffolk County, Massachusetts. 1630—1880. Ticknor and Company, 1881. P. 133—137. На працягу года, наступнага пасля выдання кнігі Хопкінса, у калоніях Новай Англіі пачаліся следствы і пакаранні па справах аб вядзьмарстве. Губернатар Джон Уінтрап адзначаў у сваіх цыдулках, што доказы супраць першай з пакараных, Маргарэт Джонс, былі сабраны з выкарыстаннем прыёмаў Хопкінса. Пакаранне смерцю Джонс адкрыла перыяд палявання на ведзьмаў, які доўжыўся ў Новай Англіі з 1648 па 1663 гадыFraden, Judith Bloom, Dennis Brindell Fraden. The Salem Witch Trials. Marshall Cavendish. 2008. P. 15.. Па ўсёй Новай Англіі ў вядзьмарстве абвінавацілі каля 80 чалавек, з якіх было пакарана 15 жанчын і двое мужчын. Аб некаторых метадах Хопкінса зноў згадалі падчас суду над сэйлемскімі ведзьмаміUpham, Caroline (1895). Salem Witchcraft in Outline. E. Putnam. P. 5., які праходзіў у 1692—1693 гадах пераважна ў Сейлеме, штат Масачусетс. У выніку судовага працэсу было пакарана 19 чалавек, яшчэ 150 апынуліся ў турме«The Death Warrant of Bridget Bishop». Virginia.edu.
Смерць і спадчына Мэцью Хопкінс памёр у сваім доме ў Манінгтры ў Эсексе 12 жніўня 1647 года, верагодна, ад хваробы на сухоты. Пахаваны праз некалькі гадзін пасля смерці на могілках царквы Святой Марыі ў Містлі-Гіт. Вакол абставін смерці Хопкінса паўстала «прыгожая легенда» (па словах гісторыка Джэймса Шарпа): нібыта ён падвергнуўся ўласнаму выпрабаванню вадой і быў пакараны па абвінавачванні ў вядзьмарстве. На самай справе прыходская метрычная кніга пацвярджае яго пахаванне ў МістліSharpe, James (2004), «Hopkins, Matthew (d. 1647)», Dictionary of National Biography (online ed.), Oxford University Press.
Вобраз Хопкінса неаднаразова выкарыстоўваўся ў мастацтве: «Witchfinder General» (1966) — раман англійскага пісьменніка Рональда Лэслі Басэта «The Devil on the Road» (1978) — раман Роберта Уэстола «The Minister’s Daughter» (2005) — раман Джулі Герн «Вялікі інквізітар» (, 1968) — фільм жахаў па матывах рамана Басэта. Ролю Хопкінса граў акцёр Вінсент ПрайсWitchfinder General (1968) на Internet Movies DataBase. «Hopkins (The Witchfinder General)» — песня музычнага гурта CathedralCathedral — Hopkins (The Witchfinder General). Witchfinder General — брытанскі рок-гурт, які аказаў уплыў на развіццё дум-метала.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Працы Мэцью Хопкінса на праекце Гутэнберг. The Discovery of Witches на праекце Гутэнберг. Testing the Witch-finder General . Myths and Legends.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1620 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Англіі Катэгорыя:Паляванне на ведзьмаў Катэгорыя:Вядзьмарства Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу