Княства Ансбах (), або Брандэнбург-Ансбах () — нямецкае імперскае княства з цэнтрам у аднайменным баварскім горадзе. Кіравалася прадстаўнікамі дому Гогенцолернаў, якія насілі тытул маркграфаў, таму што княства было маркграфствам.

Гісторыя Княства было заснавана пасля смерці бургграфа Нюрнберга Фрыдрыха V 21 студзеня 1398 года, калі яго землі былі падзелены паміж двума яго сынамі. Малодшы сын, Фрыдрых, атрымаў Ансбах, а старэйшы, Іаган, атрымаў Байрайт. Пасля смерці Іагана 11 чэрвеня 1420 года, два княствы былі ўз'яднаны Фрыдрыхам, які да таго часу ўжо стаў курфюрстам Брандэнбурга пад імем Фрыдрых I.

Пасля смерці Фрыдрыха I 21 верасня 1440 года, яго тэрыторыя была падзелена паміж двума яго сынамі: Іаган атрымаў Байрайт (Брандэнбург-Кульмбах), Фрыдрых атрымаў Брандэнбург, а Альбрэхт-Ахіл атрымаў Ансбах. Пасля Ансбах кіраваўся малодшай лініяй дому Гогенцолернаў, і яго кіраўнікі звычайна зваліся маркграфамі Брандэнбург-Ансбаха.

2 снежня 1791 года прынц і маркграф Ансбаха, Крысціян Фрыдрых Карл Аляксандр, які атрымаў у спадчыну Байрэйт, прадаў правы на сваё княства прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму II. Фармальна Ансбах быў анексаваны 28 студзеня 1792 года.

Князі і маркграфы Ансбаха 1398: Фрыдрых I (Фрыдрых I, маркграф Брандэнбурга з 1415) 1440: Альбрэхт Ахіл (таксама маркграф Брандэнбурга з 1470) 1486: Фрыдрых I 1515: Георг 1543: Георг Фрыдрых 1603: Іаахім Эрнст 1625: Фрыдрых II 1634: Альбрэхт II 1667: Іаган Фрыдрых 1686: Крысціян Альбрэхт 1692: Георг Фрыдрых II 1703: Вільгельм Фрыдрых (1686—1723) 1723: Карл Вільгельм Фрыдрых (1712—1757) 1757: Карл Аляксандр (да 1791)

Спасылкі German States to 1918, A-E на WorldStatesmen.org House of Hohenzollern (1 of 2) на Genealogy.eu House of Hohenzollern (2 of 2) на Genealogy.eu Ansbach and Bayreuth на Tacitus Historical Atlas

Катэгорыя:Свецкія княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі *