Ду́мічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1911 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У 1929 годзе вёска ўваходзіла ў калгас «Культура», працавалі ветраны млын і кузня. Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Старакапыльскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва 1909 год — 77 двароў, 905 жыхароў 1997 год — 93 двары, 178 жыхароў
Вядомыя асобы Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі (1889—1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна