Цяля́давічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Бярновічаў. У канцы XIX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1894 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус працоўнай школы 1-й ступені.
Насельніцтва 1909 год — 9 двароў, 67 жыхароў 1917 год — 13 двароў, каля 90 жыхароў 1997 год — 112 двароў, 230 жыхароў
Славутасці Свята-Троіцкая царква XVIII стагоддзя
Вядомыя асобы Анатоль Давыдавіч Янушка (1930—2008) — беларускі лесавод, эканаміст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна