Рымашы́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Назва На думку М. Бірылы, прозвішчы Рымша, Рымашэўскі могуць паходзіць ад уласнага імені РымаБірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. — Мінск, 1966. — С. 140..

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1913 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус працоўнай школы 1-й ступені. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгасы «Чырвоны пагранічнік» і «Змена», працавалі ветраны млын і 2 кузні.

Насельніцтва 1909 год — 84 двары, каля 700 жыхароў 1917 год — 106 двароў, 561 жыхар 1997 год — 131 двор, 259 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна