Дзярэ́чына (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Назва Ля зэльвенскага Дзярэчына фіксаваліся прозвішчы Дзерэча, Дзерэчкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89D3-9SFN?i=715&cat=2323279https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-8751-2?i=1027&cat=2323279. Было віленскае Дзерэчынскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMB-T92H-H?cat=1546535&i=296&lang=pl.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Капыль, за 136 км ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.
Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Праўда», працавалі ветраны млын і кузня. З 1980 па 2008 год — цэнтр Блеўчыцкага сельсавета.
Насельніцтва 1909 год — 84 двары, 526 жыхароў 1917 год — 104 двары, 650 жыхароў 1971 год — 121 двор, 365 жыхароў 1997 год — 87 двароў, 170 жыхароў
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Марыя Іосіфаўна Карпенка — беларуская пісьменніца, журналіст
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна