До́мантавічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Кіявіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоны дырыжабль», па стане на 1933 год працавалі 2 ветраныя млыны і кузня.

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 40 двароў, каля 270 жыхароў 1917 год — 53 двары, 325 жыхароў 1997 год — 42 двары, 81 жыхар

Вядомыя асобы Васіль Міхайлавіч Галушка (1936—2021) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна