Сцяпу́ры (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку 1930-х гадоў засценак уваходзіў у калгас «Шлях камуны», працавала кузня. Да 23 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Цімкавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 28 мая 2013 года — у склад Вялікараёўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1926 год — 38 двароў, каля 200 жыхароў 1997 год — 61 двор, 120 жыхароў

Вядомыя асобы Іван Антонавіч Бокун (нар. 1934) — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Сяргей Анатольевіч Бяляўскі (нар. 1992) — беларускі мастак, цырульнік і гісторык. Мечыслаў Францавіч Сцяпура (нар. 1947) — беларускі вучоны. Доктар сельскагаспадарчых навук.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна