Са́вічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вайніловічаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1913 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус пачатковай школы. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «8-е Сакавіка», працавалі вінзавод і кузня. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікараёўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1886 год — 25 двароў, каля 140 жыхароў 1997 год — 52 двары, 130 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s. Urbański, A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi / A. Urbański. — Warszawa : St. Niemiry Syn, 1928. — 161 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна