Васі́льчыцы. Сустракаецца таксама варыянт Васі́льчычы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя Васільчыцы адносіліся да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1910 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Калініна, працавала кузня.

Насельніцтва 1886 год — 67 двароў, 432 жыхары 1917 год — 130 двароў, 799 жыхароў 1997 год — 92 двары, 181 жыхар

Славутасці У другой палове XIX стагоддзя ў вёсцы пабудавана Свята-Успенская царква.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна