Ба́льцары. Сустракаецца таксама варыянт Ба́нцары, Ба́нцэры, Ба́нцыры (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета.

Гісторыя Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf .

12 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь уз'яднана з БССР.

Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пятроўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)., да 24 мая 2000 года — у склад Гарадоцкага сельсавета.

Насельніцтва

1921 год — 12 жыхароў, 1 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 15 жыхароў, 1 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аляхновіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна