Навасёлкі 1 (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 45 км ад Мінска, на р. Бярэзіна (прыток Нёмана).
Гісторыя У 1720 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Дубрава ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1380. У 1754 г. сяло, 21 двор, шляхецкая ўласнасць. У 1791 г. вёска, 35 двароў, 233 жыхары, уласнасць Марцінкевіча.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. 34 двары, 185 жыхароў, уласнасць тайнага саветніка А. Хмары. У XIX ст. вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1833 годзе ў вёсцы 29 двароў, 212 жыхароў, маёмасць маршалка шляхты Мінскага павета Гілярыя Хмары. Меліся млын, заезная карчма. У вольны ад палявых работ час сяляне займаліся возніцкім промыслам. У 1846 годзе ў вёсцы 209 жыхароў. У 1870 г. вёска, 105 жыхароў, уласнасць памешчыка Адама Хмары ў Ракаўскай воласці Мінскіх павета. У пач. XX ст. вёска, 67 дзесяцін зямлі, у Татарскай сельскай грамадзе. У 1909 г. 5 двароў, 85 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Ракаўскай гміны Маладзечанскага павета, з 1925 года Віленскага ваяводства, у 1938 годзе ў вёсцы і ў засценку 80 двароў, 425 жыхароў.
З 1939 года вёска ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1960 годзе вёска аб’ядналася з в. П’яная (4 двары, 9 жыхароў). З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, з 27 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім сельсавеце. У 1969 годзе 401 жыхар. Землі ў складзе саўгаса «Дубрава» (цэнтр — в. Дубрава).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 54 гаспадаркі.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аляхновіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна