Крыве́нкі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 60 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Аляхновічы.
Гісторыя У XVIII ст. вядомы як засценак у Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1722 г. ввёска Крывенцы, 6 двароў, у Ашмянскім павеце. У 1784 г. 2 двары, 7 жыхароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, 2 двары, 15 жыхароў, уласнасць памешчыка А. Галынскага. У 2-й пал. XIX ст. засценак у складзе маёнтка Пятроўшчына, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе ў засценку 11 жыхароў, уласнасць памешчыка Алендзіна. У 1870 годзе ў Пятроўскай сельскай грамадзе. У 1897 годзе ў засценку З двары, 22 жыхары, побач знаходзіўся аднайменны пасёлак (1 двор, 5 жыхароў). У пач. XX ст. вёска, 28 жыхароў, 53 дзесяцін зямлі, у Гарадоцкай воласці Віленскай губерні. У 1909 годзе ў вёсцы З двары, 38 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).
Пасля Рыжскага мірнага дагавора, з 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1921 годзе — 39 жыхароў, 9 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. У 1931 годзе — 39 жыхароў, 6 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.
12 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь уз’яднана з БССР. 3 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Гарадоцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, з 16 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім ельсавеце. У 1969 годзе 22 жыхары. Землі належалі саўгасу «Дубрава» (цэнтр — в. Дубрава).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 24 мая 2000 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадоцкага сельсавета. У 2010 годзе 2 гаспадаркі.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аляхновіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна