Навасёлкі 2 (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 49 км ад Мінска.
Гісторыя У XVIII ст. вёска і аднайменны маёнтак ў Менскім ваявожстве ВКЛ.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска 5 двароў, 31 жыхар, уласнасць М. Казубоўскага, у Вілейскім павеце. У 1897 г. 11 двароў, 66 жыхароў, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З 1939 года вёска ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, з 27 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім сельсавеце. Землі ў складзе саўгаса «Дубрава» (цэнтр — в. Дубрава).
З 1991 года ў незалежнай Беларусі.
Насельніцтва 1866 год — 55 жыхароў, 5 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/280. 1921 год — 65 жыхароў, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 76 жыхароў, 15 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 2001 год — 14 жыхароў, 10 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аляхновіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна