Пазнякі́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход Маладзечна, 48 км ад Мінска, на р. Уша (прыток Віліі).
Гісторыя У XIX ст. вядома як невялікая вёска ў Мінскіх павеце і губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. 2 двары, 12 жыхароў, уласнасць чашніка Дышлевіча. У 2-й пал. XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Уша ў Ракаўскай воласці. У 1857 годзе ў вёсцы 19 рэвізскіх душ. У 1870 годзе ўласнасць памешчыка Ачакаўскага. У 1897 г. 5 двароў, 51 жыхар. У пач. XX ст. ў Заслаўскай воласці Мінскага павета. У 1909 г. 5 двароў, 27 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, 11 двароў, 61 жыхар. У 1938 г. вёска, 13 двароў, 67 жыхароў, у Ракаўскай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1960 годзе ў вёску сселены жыхары в. Калінаўка, з 16 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім сельсавеце. У 1969 г. 74 жыхары, землі ў складзе саўгаса «Дубрава» (цэнтр — в. Дубрава).
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аляхновіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна