Бе́лева. Сустракаецца таксама варыянт Бе́леў, м. (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Паводле дакументаў 1536 г. дварэц, адносіўся да двара Хоўхлава, уласнасць Радзівілаў. Згадваецца ў 1561 годзе ў абмежаванні маёнтка Дзяксняны Скіндараўскія ў Менскім ваяводствеНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 686 Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка Вілейскага павета Мінскай губерні. У 1800 г. маёнтак, 7 жыхароў, уласнасць памешчыка К. Агінскага. У 2-й пал. XIX ст. ў Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 г. ў вёсцы 34 сялянскія душы, уласнасць памешчыка Адынца. У 1870 г. ў Семернікоўскай сельскай грамадзе. У 1897 г. 2 засценкі (З двары, 19 жыхароў), пасёлак (2 двары, 4 жыхары) і маёнтак (28 жыхароў). У 1892 г. працавалі смалакурны завод, вадзяны млын, карчма. У пач. XX ст. 109 дзесяціны зямлі, каля безыменнай ракі, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета, Віленскай губерні. У 1904 годзе ў вёсцы 122 жыхары. Непадалёку размяшчаўся маёнтак памешчыка Адынца.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1921 годзе — 151 жыхар, 27 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. У 1931 годзе — 155 жыхароў, 26 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Белеўскага сельсавета. У 1973 годзе да вёскі далучана вёска ПяроўшчынаРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У баях з гітлераўцамі каля вёскі ў ліпені 1941 года загінулі камандзір Чырвонай Арміі і 2 савецкія лётчыкі. Акупанты загубілі 1 жыхара, 18 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, з якіх 2 загінулі. 5 вяскоўцаў загінула на фронце, 1 — у партызанскай барацьбе.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна