Гасці́лы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.
Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў складзе Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, належала Галынскім. У другой палове 19 стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Пятроўшчына. У 1857 годзе належала Алендзінскаму, адносілася да Пятроўскай сельскай грамады. На пачатку 20 стагоддзя ў Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты сагналі шасцярых жыхароў на прымусовыя работы ў Германію, з іх вярнуліся трое. Восем вяскоўцаў загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на фронце.
Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пятроўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..
На 2002 год у складзе СВК «Сасноўка».
Насельніцтва 1800 год — 18 жыхароў, 3 двары. 1857 год — 18 жыхароў. 1866 год — 39 жыхароў, 5 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XV_cz.1/. 1904 год — 66 жыхароў. 1921 год — 103 жыхары, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 188 жыхароў, 18 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1941 год — 120 жыхароў, 26 двароў. 1969 год — 251 жыхар. 2002 год (на 1 студзеня) — 34 жыхары, 23 двары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна