Кі́чына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад Маладзечна, 65 км ад Мінска.
Гісторыя У XVII ст. ўласнасць Радзівілаў, у Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1646 годзе ў вёсцы 2 дымы, З валокі зямлі. У XVIII ст. вёска ў складзе аднайменнага фальварка. У 1759 г. вёска (8 двароў, 47 жыхароў) і фальварак, уласнасць Мацкевіча.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 2-й пал. XIX ст. ў складзе Сарочынскага маёнтка Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1858 г. вёска, 39 жыхароў, уласнасць памешчыка Галынскага. У 1870 г. ў Бярозаўскай сельскай грамадзе. У 1897 г. в. Кічына (яна ж Кічыха), 18 двароў, 109 жыхароў, у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета. У пач. XX ст. 119 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе З двары, 133 жыхары.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1921 годзе — 149 жыхароў, 28 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. У 1931 годзе 163 жыхары, 33 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.
3 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 40 двароў, 150 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія вывезлі ў Германію 5 жыхароў на прымусовыя работы, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанскай барацьбе. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. У 1969 годзе 148 жыхароў.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна