Раёўка. Сустракаецца таксама варыянт Ра́еўка (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чысцінскага сельсавета.

Геаграфія Раёўка размешчана на усходзе Маладзечанскага раёна на мяжы з Вілейскім раёнам за 26 кіламетраў ад Маладзечна, у маляўнічай мясцовасці, сярод лясоў і палёў, над ракой Рыбчанкай (прыток Іліі), якая раздзяляе вёску на дзве часткі.

Гісторыя У канцы XVIII ст. вядома як прыватнае ўладанне ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, 17 двароў, 99 жыхароў, уласнасць памешчыка К. Агінскага. У 2-й пал. 19 ст. засценак у Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Непадалёку знаходзіўся маёнтак памешчыкаў Грыгаровічаў. У 1889 г. ў маёнтку памешчык У. Грыгаровіч заснаваў крухмальнае прадпрыемства з паравой машынай, на якім працавала ў 1895 г. 16 рабочых. У 1889 г. — маслабойнае прадпрыемства, дзе ў 1890 г. працавала 10 рабочых; у 1894 г. — дрэваапрацоўчае прадпрыемства з паравой машынай, у 1900 г. 17 рабочых. У 1898 г. пачала працаваць кардонная фабрыка. У пач. XX ст. засценак на сплаўной р. Радашкоўка, 24 дзесяціны зямлі ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Непадалёку знаходзіўся маёнтак на р. Удранка, уласнасць памешчыка Грыгаровіча, які меў тут 902 дзесяціны зямлі. У 1904 годзе ў вёсцы 31 жыхар, у маёнтку 49 жыхароў.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года — засценак i маёнтак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1921 годзе — 104 жыхары, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. У 1931 годзе — 327 жыхароў, 19 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. У 1935 г. пабудавана з дрэва капліца.

У 1939 годзе Раёўка ўвайшла ў БССР. З 4 снежня 1939 года — у складзе Вілейскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 45 двароў, 157 жыхароў. З канца чэрвенч 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 41 двор і загубілі 47 жыхароў, 13 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, з якіх вярнуліся толькі 4 жыхары. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 7 — у партызанскай барацьбе.

З 20 верасня 1944 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года — у складзе Маладзечанскага раёна,Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 года № 234 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области» Красненскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласціИнформация о фонде.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1996 г. згарэла каталіцкая капліца, у 2001 г. на ацалелым бетонным падмурку яна адноўлена паводле старых чарцяжоў. 28 мая 2013 года Раёўка перададзена ў склад Чысцінскага сельсавета.

Кардонная фабрыка У 1889 годзе памешчык Іван Грыгаровіч пабудаваў над рэчкай Рыбчанкай невялікі крухмальны завод.

У 1898 годзе нямецкія арандатары аб’яднання «Гіталік-Цэйтлінг» прывезлі з Германіі вінтавы дэфібрэр і двухфарматную папмашыну, ды перабудавалі крухмальны завод у кардонную фабрыку.

Падчас Першай рускай рэвалюцыі 26 лістапада 1905 года рабочыя з Раёўкі і сяляне з навакольных вёсак учынілі пагром на кардоннай фабрыцы, знішчылі абсталяванне, а кардонную паперу выкінулі ў ваду. У адказ улады даслалі казакоў, якія жорстка расправіліся з удзельнікамі паўстання.

У 1920 годзе фабрыка перайшла да новага ўладальніка — Міхаіла Багдановіча. У 1927 годзе ён адкрыў лесазавод, які выпускаў 6-7 кубаметраў лесаматэрыялу, якія, у сваю чаргу, пастаўляліся ў Германію, Францыю, Англію. На фабрыцы працавалі 60 чалавек, на лесазаводзе — 120 чалавек. У той час фабрыка выпускала 500—600 тон кардона ў год.

У 1939 годзе пасля нацыяналізацыі — кардонная фабрыка «17 верасня» Усесаюзнага беларускага трэста цэлюлознай і папяровай прамысловасці.

У 2000-х гадах кардонная фабрыка збанкрутавалаАд и рай «Раёвки».

Насельніцтва

Інфраструктура У вёсцы размешчаны сельская бібліятэкаСельская интегрированная библиотека-филиал № 51 д. Раёвка ГУК «Молодечненская центральная районная библиотека имени Максима Богдановича» і базавая школа.

Вядомыя асобы Алег Эдуардавіч Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Раёўка на гістарычнай карце 1926 года

Катэгорыя:Чысцінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна