Ано́паль. Сустракаецца таксама варыянт Анно́паль (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Да пачатку XVIII стагоддзя гэтыя землі былі часткай маёнтка Крупіца, уласнасць Халецкіх. ў шлюбе з Альбрэхтам Радзівілам перадала яму гэтыя землі як пасаг, адгэтуль тут закладзены маёнтак, празваны Анопаль у гонар Анны Канегунды з Халецкіх Радзівіл. Маёнтак уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1766 годзе пабудаваны драўляны касцёл, як мяркуецца, фундаваны Альбрэхтам Радзівілам. У 1791 годзе ў маёнтку было 115 дымоў, панскі двор, 4 карчмы. Каля 1780 года Карла Спампані збудаваў для Альбрэхта Радзівіла драўляны палац, які прастаяў прыкладна да першай паловы XIX стагоддзя, пазней як рэзідэнцыя выкарыстоўваўся адносна невялікая драўляная сядзіба.

Па Альбрэхце маёнткам валодаў яго сын Дамінік Радзівіл.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе быў панскі двор з «рэгулярным» садам, драўляная ўніяцкая царква і вадзяны млын, фальварак, уласнасць нашчадкаў Дамініка Радзівіла. Пасля Дамініка Радзівіла маёнткам валодаў яго сын .

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе маёнтак уласнасці Яаны з Шафнагеляў Радзівіл, удавы па Аляксандру Радзівілу (была яго трэцяй жонкай), разам з маёнткам Кайкава было 3286 дзесяцін зямлі. Гаспадарку вёў адміністратар, быў вадзяны млын і дзве карчмы. У 1889 годзе ўласніцай была яна ж, 2999 дзесяцін зямлі.

Паводле апісанняў краязнаўца Аляксандра Ельскага ў канцы XIX стагоддзя, тут вялася ўзорная гаспадарка, сяляне маёнтка вылучаліся дабрабытам і нават пэўнай асветай. Ён адзначаў старажытны, дакладна невядома кім фундаваны драўляны касцёл, пабудаваны, як мяркуецца, з лістоўніцы. У скляпеннях касцёла ляжаць магілы роду Радзівілаў анопальскай лініі. У анопальскай сядзібе захоўваліся нацыянальныя і радзівілаўскія памятныя рэчы, некаторыя дакументы, шматлікія карціны і кнігі роду Радзівілаў, а таксама іншыя творы мастацтва. Ладзіліся кірмашы на свята Божага Цела.

Паводле перапісу 1897 года тут быў вадзяны млын, 2 карчмы, касцёл. У 1903 годзе ўласнікам быў нашчадак Яаны Радзівіл граф (Марыя Уршуля з Радзівілаў, дачка Дамініка, была ў шлюбе з генералам Вінцэнтам Красінскім, мелі сына паэта Зыгмунта Красінскага, дзеда Адама Красінскага). У 1905 годзе закладзены крухмальны завод (уладальнік Красінскі; у 1913 годзе было 26 рабочых і працаваў паравы рухавік).

Пазней уласнасць Чапскіх. У 1912 годзе стары касцёл разабраны, у 1920-я гг. пачалося будаўніцтва новага мураванага храма, якое не было скончанаZyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 152.. У 1913 годзе ўласнасць графа Яна Тышкевіча, было 853 дзесяціны зямлі.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны саўгас «Анопаль», побач створаны пасёлак Анопаль. У 1922 годзе былі крухмальны завод, вадзяны млын. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1930-я гады працавала стальмашня. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ўключана ў межы Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе вайны было спалена 5 двароў, забіта 5 жыхароў, 8 вывезены на прымусовую працу ў Германію.

У 2010 годзе працаваў клуб, была крама, дзіцячы сад, бібліятэка.

Насельніцтва

1897 год — 11 двароў, 159 жыхароў 1908 год — 1 двор, 59 жыхароў 1917 год — 1 двор, 407 жыхароў; з іх 98 беларусаў, 298 палякаў, 11 яўрэяў 1997 год — 165 двароў, 485 жыхароў 1999 год — 491 жыхар 2009 год — 524 жыхары 2019 год — 510 жыхароў

Славутасці Сядзіба Радзівілаў, часткова захаваўся сядзібны парк і гаспадарчыя пабудовы. Пахавальня Радзівілаў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла (1944) — . Мемарыял Светлая памяць тым, хто аддаў жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Старыя каталіцкія могілкі.

Страчаная спадчына Палац Радзівілаў (XVIII ст.). Касцёл Святой Ганны, над скляпеннямі збудаваны жылы дом, скляпенні захаваліся.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі