Вішнёўка (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя Вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя, у складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. У складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам быў тытулярны саветнік рыма-каталіцкага веравызнання Пётр Антонаў Зянкевіч, права валодання з 1851 года паводле купчай крэпасці, было 79 дзесяцін зямлі, гаспадарку вёў арандатар. У 1888 годзе фальваркам валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандра Вікенцеўна (Вінцэнтаўна) Зянкевіч, было 80 дзесяцін.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 2010 годзе былі базавая школа, яслі сад, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва
1800 год — 4 двары, 22 жыхары 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў 1908 год — 4 двары, 29 жыхароў 1917 год — 2 двары, 17 жыхароў (10 беларусаў і 7 яўрэяў) 1926 год — 5 двароў, 25 жыхароў 1997 год — 78 двароў, 198 жыхароў 1999 год — 172 жыхары 2009 год — 134 жыхары 2019 год — 132 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна