Ве́рбнікі (, ), раней таксама Вярбінка або Вербінка — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1774 годзе засценак, у уласнасць царквы, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У 1815 годзе ўласнасць А. Вінчы. У 1858 годзе фальварак, уласнасць Казіміра Паўлюця.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе землеўладальнікамі ў Вербніках і Куркевічах (пазней Курковічы, цяпер не існуюць) былі: дваранкі рыма-каталіцкага веравызнання Стэфанія, Паўліна, Пульхерыя і Схалястыка Казіміраўны Паўлюць (агулам мелі 139 дзесяцін зямлі). У далейшым, відаць праз падзел фальварка, у 1889 годзе ўладальніцай 20 дзесяцін у Вербніках была дваранка каталічка Разалія Казіміраўна Паўлюць.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады быў рэпрэсаваны прынамсі 1 жыхар.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1815 год — 10 жыхароў мужчынскага полу 1908 год — 5 двароў, 7 жыхароў 1917 год — 10 двароў, 125 жыхароў (з іх 51 беларус і 74 палякі) 1997 год — 40 двароў, 63 жыхары 1999 год — 49 жыхароў 2009 год — 44 жыхары 2019 год — 40 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна