Кругля́к (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1815 годзе вёска, належала да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у вёсцы Кругляк згадваецца праваслаўны селянін Сцяпан Рыгораў Галенчык, меў 15 і 1/3 дзесяціны зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
1815 год — 37 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 18 двароў, 98 жыхароў 1908 год — 14 двароў, 81 жыхар 1917 год — 15 двароў, 96 жыхароў (усе беларусы) 1926 год — 20 двароў, 98 жыхароў 1997 год — 31 двор, 48 жыхароў 1999 год — 46 жыхароў 2009 год — 39 жыхароў 2019 год — 29 жыхароў
Вядомыя асобы Віктар Аляксандравіч Вайцахоўскі (1926—2003) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна