Пя́цеўшчына (, ), раней частка таксама Чырво́ны Двор — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Балотнай (прыток Пцічы). Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Паселішча згадваецца ў 1545 і 1562 гадах, сяло ўласнасці П. С. Пяцевіча ў Менскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1566 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства. У 1567 годзе сяло і гаспадарскі двор ўласнасці І. Грыдзіча, згадваецца ў перапісе войска ВКЛ.

З XVII стагоддзя ўласнасць Быкоўскіх, цэнтр маёнткаў якіх быў у Бахаравічах. Маёнткі па смерці менскага войскага Фёдара Іванавіча Быкоўскага ў 1619 годзе былі падзелены падзелены паміж сынамі Паўлам і Фёдарам і пазней праз вена сталі ўласнасці іншых родаў. У далейшым праз спадчыну ўзніклі судовая працэсы, якія скончыліся ў 1748 годзе маніфестам караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III, які рашыў спрэчку паміж зацікаўленымі асобамі.

У 1752 годзе збудавана драўляная ўніяцкая царква, фундаваная Быкоўскімі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У складзе Расійскай імперыі На 1800 год былі драўляная царква з капліцай, 2 вадзяныя млыны, цагельня, уласнасць А. Быкоўскага і А. Вінчы. У 1815—1858 гадах у розныя часы Пяцеўшчына была ўласнасцю А. Быкоўскага, Календаў, Госаў. У той час сфармаваліся два маёнткі: Пяцеўшчына і Чырвоны Двор, асобна стаяла вёска Пяцеўшчына.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе маёнткам Пяцеўшчына валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марыя Рыгораўна Гос, была 341 дзесяціна зямлі, права валодання перайшло паводле духоўніцы 11 траўня 1842 года, гаспадарку вёў арандатар. Маёнткам Чырвоны Двор валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Людвіга Антонаўна Шпілеўская, было 788 дзесяцін зямлі, валоданне перайшло ў спадчыну, гаспадарку вяла ўладальніца, таксама быў гадавы прыбытак 240 рублёў з зямлі вольных наймальнікаў і 80 рублёў з карчмы.

У 1888 годзе фальваркам Пяцеўшчына валодаў праваслаўны дваранін Генрых Іванаў Матусевіч, было 324 дзесяціны. Маёнткам Чырвоны Двор надалей валодала Людвіга Антонаўна Шпілеўская, было 552 дзесяціны. 10 дзесяцін на ўчастку Пяцеўшчына мела дваранка каталічка Караліна Марцінава Есьманава, 15 дзесяцін у вёсцы Пяцеўшчына было ў мяшчанкі рыма-каталіцкага веравызнання Евы Францаўны Сгурскай.У 1879 годзе была пабудавана драўляная Спаса-Праабражэнская царква, у 1884 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года было 2 хлебазапасныя магазіны, карчма.

У 1912 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1924 годзе адкрыта пачатковая школа, у якой было 95 вучняў. У 1930-я гады было рэпрэсавана прынамсі 6 жыхароў Пяцеўшчыны.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У другой палове XX стагоддзя Чырвоны Двор далучаны да Пяцеўшчыны.

У 2010 годзе былі клуб-бібліятэка, бальніца, паліклініка, аптэка, крама.

Насельніцтва 1800 год — 22 двары, 176 жыхароў 1897 год — вёска, 51 двор, 331 жыхароў; маёнтак Пяцеўшчына, 2 двары, 9 жыхароў 1908 год — сяло, 46 двароў, 329 жыхароў; маёнтак Пяцеўшчына, 1 двор, 27 жыхароў; маёнтак Чырвоны Двор, 1 двор, 30 жыхароў 1917 год — сяло, 58 двароў, 328 жыхароў (293 беларусы і 35 палякаў); маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў (усе беларусы); маёнтак Чырвоны Двор, 1 двор, 45 жыхароў (32 беларусы, 6 палякаў і 7 яўрэяў) 1999 год — 487 жыхароў 2009 год — 392 жыхары 2019 год — 444 жыхары

Славутасці

Сядзіба (пачатак XX стагоддзя, у літаратуры звязваецца з родам Самуэлевых) Брацкая магіла савецкіх воінаў Другой сусветнай вайны

Страчаная спадчына Спаская царква Магіла Фёдара Ігнатавіча Пастарнацкага, была пры царкве

Вядомыя асобы Ігнацій Быкоўскі (1750—1817) — мемуарыст, літаратар. Фёдар Пастарнацкі (1845—1902, Пяцеўшчына) — медык, прафесар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна