Дубкі́ (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 7 км на поўдзень ад Мінска.
Гісторыя
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Акупацыйнымі ўладамі былі спаленыя 4 двары, забітыя 4 жыхары.
Да 5 сакавіка 1959 года Дубкі ўваходзілі ў склад Гатаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..
Насельніцтва 1941 год — 4 двары, 12 жыхароў 1997 — 23 гаспадаркі, 41 жыхар 1999 год — 19 чалавек 2009 год — 15 чалавек
Літаратура Гатава // С. 387
Спасылкі
Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі