Цэ́сіна (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўдзень ад Мінска, каля шашы .

Гісторыя У 1917 годзе маёнтак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Самахвалавіцкай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у складзе Гатаўскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. 18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі, загінулі 10 жыхароў.

Да 5 сакавіка 1959 года Цэсiна ўваходзіла ў склад Гатаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..

Насельніцтва 1917 год — 113 жыхароў 1926 год — 22 двары, 107 жыхароў 1997 год — 44 гаспадаркі, 96 жыхароў 1999 год — 47 жыхароў 2009 год — 75 жыхароў 2019 год — 64 жыхары

Іншая інфармацыя Каля вёскі месціцца 5-ы дывізіён 15-й зенітнай ракетнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Літаратура Цэсіна // С. 468

Спасылкі

Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна