Е́льніца (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 6 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Ельніца (Трасцянка).
Каля вёскі месціцца спартыўны комплекс «Стайкі».
Гісторыя У 1778 годзе засценак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць І. Прушынскага, ёсць вадзяны млын. У 1791 годзе засценак маёнтка Каралішчавічы, шляхецкая ўласнасць у Менскай парафіі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года Ельніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска на правым беразе ракі Ельніца (Трасцянка), уласнасць каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі і Станіслава Прушынскага. У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні маёнтка Каралішчавічы, уласнасць М. Прушынскага. У 1897 годзе вёска Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года тэрыторыя была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., да 20 студзеня 1960 года — у склад Трасцянецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1778 год — 3 двары, 8 жыхароў 1800 год — 7 двароў, 44 жыхары
XIX стагоддзе: 1858 год — 58 жыхароў 1897 год — 15 двароў, 95 жыхароў
XX стагоддзе: 1917 год — 21 двор, 134 жыхары 1926 год — 32 двары, 160 жыхароў 1997 год — 233 гаспадаркі, 507 жыхароў 1999 год — 422 жыхары 2010 год — 593 жыхары
Літаратура Ельніца // С. 389
Спасылкі
Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна