Ашмя́нцы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Сёмкаў-Гарадоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..
Назва Назва Ашмянцы — другаснага паходжання, ад назвы мястэчка Ашмяны, у Ашмянцах у пэўны гістарычны час пасяліліся перасяленцы "ашмянцы".
З таго ж часу і назва былога паселішча "Дайнава" побач на поўначы ад Ашмянцаў (цяпер не існуе, было каля Касыні). Ля Дайнавы — былі Мерачы (таксама цяпер не існуюць).
Гэта ўсё тапанімічныя сведчанні перасялення з захаду ва ўсходні бок (Мерач — літоўскае Мяркіне, Дайнава — назва рэгіёна, дадзеная ад адной з назваў яцвягаў), верагодна ў XV стагоддзі. У гэтым рэгіёне пад Мінскам дастаткова і іншых тапанімічных пацверджанняў гэтага — адыменных тапонімаў тыпу Боўблі, Лабэншчына, Табары і інш.
Спасылкі
Катэгорыя:Папярнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна