Наві́нкі (, ) — былы пасёлак, з 2004 года ў межах Мінска.
Назва Назва Навінкі абазначае новае паселішча.
Гісторыя
У 1885 годзе Навінкі — лясная варта (старожка) і ўрочышча Сёмкава-Гарадзецкай воласці. У 1908 годзе Навінка, урочышча, двор, 59 жыхароў.
У 1898 годзе ў Навінках Таварыства дапамогі бедным хворым яўрэям адкрыла санаторый для хворых на сухоты, санаторый быў на 13 ложкаў, працаваў з траўня да жніўня. У 1920-х гадах на месцы сядзібы была адкрытая працоўная калонія для душэўнахворых на 36 месцаў. У часе Другой сусветнай вайны пацыенты псіхіятрычнай калоніі былі забітыя нацыстамі (каля 200 чалавек), целы закапаныя ў суседніх Драздах.
Пасёлак уваходзіў у склад Цнянскага сельсавета. У 2004 годзе быў уключаны ў межы горада МінскаУказ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. №174 "О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г.Минска". Вясковая вуліца Рабочая займела назву Навінкаўская вуліца. Таксама, сярод іншых, вясковыя вуліцы атрымалі назвы Скалінская, Марусінская, Ярашэвіцкая, у гонар колішніх фальваркаў Скалін, Марусіна і ўрочышча Ярашэвічы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска