Цаге́льня (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета.
Гісторыя Спачатку тут была майстэрня для вытворчасці цэглы, таму паселішча атрымала такую назву. У XIX стагоддзі засценак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, адносіўся да маёнтка Каменны Брод, ва ўладанні Асоўскіх. У 1909 годзе аднаселле.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У пачатку 1930-х вёска, працаваў цагельны завод.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У Навасёлкаўскім сельсавеце, з 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мар’інагорскага гарсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 сакавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 11 (1709).. Пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавецеРешение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва
1909 год — 7 двароў, 41 жыхар 1917 год — 14 двароў, 78 жыхароў 2002 год — 21 двор, 33 жыхары 2009 год — 21 жыхар 2019 год — 30 жыхароў
Літаратура Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна