Анято́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Назва Ранейшая назва маёнтка — Анятоў. Назва паходзіць ад імя Анна, можа паказваць на імя колішняй уласніцы маёнтка. Гэтыя землі адносіліся да маёнтка Дукора, уласнік Дукоры Леў Оштарп назваў у гонар дачкі Леакадзіі маёнтак Кадунін (цяпер вёска Кадунова), таксама ў яго была дачка Анна (Ганна), таму назва можа быць звязана з ёй. У Оштарпа таксама была дачка Людвіка, да дукорскіх земляў адносіўся маёнтак Людвіноў (пазней Людвінова).
Гісторыя
У пачатку XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, адносілася да маёнтка Дукора. Пасля 1830 года маёнтак Анятоў быў куплены Харэвічамі, называўся таксама двор Раўнаполле (вёска Раўнаполле адпрацоўвала паншчыну для двара). Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам Анятова валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Станіслаў Ільдафонсавіч Харэвіч, меў 870 дзесяцін зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў колішняй сядзібе адкрылася Рудзенская пачатковая школаhttps://rudensk.schools.by/ .
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1908 год — 5 двароў, 65 жыхароў 1917 год — 1 двор, 76 жыхароў, усе беларусы 2002 год — 25 двароў, 60 жыхароў 2009 год — 69 жыхароў 2019 год — 183 жыхары
Славутасці Капліца. Дзейнічала з 1905 г., закрыта ў 1930-я гады, перабудавана ў жылы дом.
Страчаная спадчына Сядзіба Харэвічаў (XIX ст.).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна