Васількі́ (, ; да 1920-х гг. — маёнтак Цітва́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Гісторыя
Да 1920-х гадоў гэта быў маёнтак Цітва ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Янішэўскіх. У 1911 годзе быў пабудаваны крухмальны завод, уласнасць Мельхіёра Янішэўскага.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны саўгас Цітва. У пазнейшы час выдзелены ў асобны пасёлак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 31 сакавіка 1977 года Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
Насельніцтва 1917 год — 1 двор, 128 жыхароў, з іх 107 беларусаў і 21 паляк 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў 2009 год — 126 жыхароў 2019 год — 123 жыхары
Славутасці Драўляная афіцына сядзібы Янішэўскіх (XIX ст.) Прысядзібны парк (XIX ст.)
Страчаная спадчына Сядзібны дом (XIX ст.?)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі