До́ўгі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 31 сакавіка 1977 года пасёлак Доўгі уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Насельніцтва 1926 год — 11 двароў, 54 жыхары 1960 год — 105 жыхароў 2002 год — 10 двароў, 17 жыхароў 2009 год — 12 жыхароў 2019 год — 5 жыхароў

Вядомыя асобы Фёдар Аляксеевіч Раманюк (нар. 1952) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна