Ру́дзенск 2 (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Назва У аснове назвы слова «руда» С. 327. Тапонімы і гідронімы з назвай Руда і вытворнымі (Рудаўка, Рудзенка, Рудзея, Рудзец, Рудзішкі і да т. п.) шырока распаўсюджаны на Беларусі.
Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя былі вёска Рудзенск і аднайменны двор (цяпер гарадскі пасёлак Рудзенск) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Двор і вёска належалі да маёнтка Варонічы С. 302., уласнасць Янішэўскіх.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да адмены прыгоннага права ўласнасць Шышкаў. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1880-я гады было 14 двароў поўнага надзелу.
У 1884 годзе была адкрыта змяшаная школа граматы (у 1890/1891 навучальным годзе было 12 вучняў). Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1897 год — 37 двароў, 167 жыхароў 1908 год — 50 двароў, 204 жыхары 1917 год — 71 двор, 428 жыхароў (361 беларус, 62 палякі, 5 яўрэяў) 2002 год — 48 двароў, 80 жыхароў 2009 год — 86 жыхароў 2019 год — 84 жыхары
Вядомыя асобы Ванда Антонаўна Буцэвіч (1909—1997)— паляводка, Герой Сацыялістычнай Працы (1951)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна