Вялі́кае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозаўка, у паўночна-заходняй частцы горада Глыбокае.

Плошча паверхні возера 0,89 км². Даўжыня 2,15 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі каля 5,5 км. Найбольшая глыбіня 5,7 м, сярэдняя 3,4 м. Плошча вадазбору 40,1 км². Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 3—10 м, усходнія да 18 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Астатнюю частку дна высцілае сапрапель. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 0,7 га. Возера значна зарастае. Упадаюць 5 ручаёў. На поўдні ўпадае каналізаваная пратока з возера Кагальнае, на поўначы выцякае каналізаваная пратока ў возера Падлужнае.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна