Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў XIX—XX стагоддзях. Утвораны ў ліпені 1808 года ў складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — Бельск-Падляскі. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).

У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. З 1918 года тэрыторыя павета пад кантролем Польшчы, дзе ў 1919 годзе быў утвораны новы Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Паводле Рыжскага дагавора 1921 года тэрыторыя павета засталася ў складзе Польшчы.

Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 164,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 39,1 %; палякаў — 34,9 %; яўрэяў — 14,9 %; рускіх — 5,9 %; беларусаў — 4,9 %. У павятовым горадзе Бельску жыло 7 464 чал.Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў

Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 15 валасцей:

Аляксандраўская воласць (цэнтр — в. Аляксандраўка), Алексінская воласць (цэнтр — в. Алексін), Гарадзіская воласць (цэнтр — с. Гарадзіск), Дубажынская воласць (цэнтр — с. Дубажын), Кленіцкая воласць (цэнтр — с. Кленікі), Лосінская воласць (цэнтр — с. Лосінка), Малешаўская воласць (цэнтр — с. Малешы), Наройская воласць (цэнтр — с. Наройкі), Навабярозаўская воласць (цэнтр — с. Навабярозава), Орлянская воласць (цэнтр — м. Орля), Паўлаўская воласць (цэнтр — в. Паўлы), Пасынкаўская воласць (цэнтр — с. Пасынкі), Райская воласць (цэнтр — в. Гацькі), Семяцкая воласць (цэнтр — м. Семятычы), Шкурэцкая воласць (цэнтр — в. Шкурэц)

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні Катэгорыя:Беластоцкая вобласць (Расійская імперыя)