Бенефі́с (ад  — прыбытак, карысць) — спектакль, які ладзілі ў гонар аднаго ці некалькіх выступоўцаў-акцёраў (напрыклад, як выраз прызнання майстэрства бенефіцыянта) ці работнікаў тэатра. Увесь збор ад мерапрыемства (поўны бенефіс) ці частка яго (паўбенефіс) цалкам паступаў у карысць гэтага чалавека — за вылікам расходаў па спектаклі.

Спачатку гэта былі прадстаўленні ў кошт аднаразовай матэрыяльнай дапамогі якому-небудзь акцёру, але з часам ператварыліся ў род неафіцыйнай надбаўкі да жалавання.

Гісторыя Першы бенефіс адбыўся ў Францыі ў 1735 годзе. У Расіі ўвайшлі ў практыку з 1783 года (да 1809 года дазваляліся таксама драматургам і кампазітарам). У далейшым, калі ўсе тэатры ў Савецкім Саюзе былі нацыяналізаваны, форма бенефісаў, якая прадугледжвае персанальнае матэрыяльнае ўзнагароджанне, была скасаваная ў 1925 годзе пастановай V Усесаюзнага з’езда прафсаюза работнікаў мастацтваўСоветская Театральная Энциклопедия, с. 69. На тэрыторыі Беларусі вядомыя з сярэдзіны XIX стагоддзя. 3 другой паловы 1980-х гадоў пачалі аднаўляцца.

У цяперашні час тэатральныя бенефісы адраджаюцца.

Паступова з’явіўся другі, пераносны сэнс слова. Так сталі называць любы ўдалы выступ — не толькі акцёрскі, а, скажам, спартыўнай каманды, а часам удалы ўдзел у якой-небудзь справе.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэатр