у сучаснасці пераважна складаецца з радавога імя (прозвішча) і асабістага імя. Гэта вельмі распаўсюджаная практыка для Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку для кітайскай, карэйскай, в’етнамскай, тайскай і некаторых іншых культур.
Імёны звычайна запісваюцца з дапамогай кандзі, якія ў розных выпадках могуць мець мноства розных варыянтаў вымаўлення.
Ва ўсіх японцаў ёсць адзінае прозвішча і адзінае імя без патроніма, за выключэннем асоб японскай імператарскай сям’і, у якіх няма прозвішча.
У японскай традыцыі спачатку ідзе прозвішча, а потым імя. У той жа час у заходніх мовах японскія імёны запісваюцца ў адваротным парадку імя — прозвішча — згодна еўрапейскай традыцыі.
Імёны ў Японіі часта ствараюць самастойна з амаль любых кандзі, таму існуе вялізная колькасць унікальных імёнаў. Прозвішчы традыцыйнейшыя і часцей паходзяць ад тапонімаў. Імёнаў у японскай мове значна больш, чым прозвішчаў. Мужчынскія і жаночыя імёны адрозніваюцца праз характэрныя для іх кампаненты і структуры. Чытанні японскіх уласных імёнаў — адзін з самых складаных элементаў японскай мовы.
Законы Японіі аб імёнах і прозвішчах Першы закон аб японскіх імёнах і прозвішчах з’явіўся на пачатку эпохі Мэйдзі — у 1870 годзе. Згодна з гэтым законам кожны японец павінен быў абраць для сябе прозвішча. На той момант насельніцтва Японіі складала 34 мільёны чалавек і пры гэтым толькі малая частка ўжо мела ўласныя прозвішчы. Большасць створаных у той час прозвішчаў паходзяць ад назваў мясцовасці пражывання. Нярэдкімі былі выпадкі калі цэлыя вёскі абіралі сабе адно прозвішча. На той момант ад 70 % да 80 % прозвішчаў паходзіла ад тапонімаў.
Потым прыняты ў 1898 годзе грамадзянскі кодэкс вызначыў парадак змянення прозвішча пры пабранні шлюбам. Было прапісана простае патрабаванне — жонка абавязана прыняць прозвішча мужа. Гэта правіла было адменена толькі ў 1946 годзе, калі для адпаведнасці новай канстытуцыі дзеля пашырэння правоў жанчын грамадзянскі кодэкс быў перагледжаны. Па новых правілах муж і жонка павінны абраць адно з двух сваіх прозвішчаў, але абавязкова адно і тое ж. Тым не менш, у пераважнай большасці выпадкаў (97,2 %) жонка бярэ прозвішча мужа.
Дазволеныя знакі для імёнаў і прозвішчаў Да Другой сусветнай вайны ў Японіі не было аніякіх абмежаванняў на ўжыванне знакаў у імёнах і прозвішчах, што ўжо тады стварала шмат складанасцей пры справаводстве. Агулам на той момант існавала да 50 тысяч знакаў. Службоўцам, якія вялі запісы, часта даводзілася карыстацца слоўнікам, каб запісаць патрэбнае імя. Акрамя таго бывалі выпадкі, калі бацькі, імкнучыся стварыць унікальнае імя для свайго дзіця, рабілі памылку ў рэдкім кандзі і часам іх было даволі складана пераканаць унесці выпраўленне — даводзідася часам так і запісваць імя з памылкай. Імёны з вельмі рэдкімі іерогліфамі даволі нязручныя як для іншых людзей, так і для самога носьбіта.
У 1947 годзе быў створаны спіс кандзі, ужываных толькі ў імёнах, далей спіс дапаўняўся ў 1951 і 1954 годзе і на 1981 год змяшчаў 166 знакаў. В 1981 годзе кабінет міністраў Японіі зацвердзіў новыя правілы: У імёнах патрэбна ўжываць простыя распаўсюджаныя знакі, а менавіта: 1945 агульнаўжывальных знакаў дзёё кандзі (уключаючы 1006 вучэбных гакусю кандзі); 166 знакаў кандзі адмыслова для імёнаў; катакана і хірагана.
Дазваляліся таксама знакі падаўжэння галосных у катакане (ー), знакі паўтора (々), старыя знакі хіраганы (ゑ і ゐ) і катаканы (ヰ і ヱ).
Аднак ужо в 1985 годзе гэты спіс быў пашыраны і было афіцыйна дазволена ўжываць ромадзі, хэнтайгану, ман'ёгану, а таксама ўмоўныя знакі і сімвалы (накшталт * % $ ^ і таму падобных).
Але і гэтага аказалася недастаткова, і ў 1991 годзе спіс іерогліфаў для імён быў пашыраны на 118 знакаў, а ў 1998 годзе да яго дадалі яшчэ адзін знак. У выніку табліца змяшчала 285 знакаў. І яшчэ 205 знакаў, якія не ўваходзяць у гэтую табліцу, лічацца дапушчальнымі — пераважна гэта старапісьмовыя формы іерогліфаў. Варта адзначыць, што 87 знакаў з гэтай табліцы не ўваходзяць у стандартнае праграмнае забеспячэнне для большасці камп'ютараў і не могуць быць надрукаваны і паказаны без дадатковых праграм — пра гэта абавязаны папярэджваць чыноўнікі пры рэгістрацыі імя дзіцяці. У выніку японцы маюць 2435 знакаў, якія могуць быць выкарыстаны ў імях і прозвішчах. Аднак усё яшчэ з'яўляюцца прапановы аб пашырэнні гэтага спіса на 500—1000 знакаў.
Колькасць знакаў аднаго пэўнага імя ці прозвішча нічым не абмежавана і тэарэтычна яны могуць быць любой даўжыні. Тым не менш рэдка ўжываюцца імёны і прозвішчы больш трох знакаў, найбольш распаўсюджаны варыянт двухзнакавага імя і прозвішча.
Перадача японскіх імёнаў у іншых мовах
Звычайна запіс японскіх імёнаў у іншых мовах (якія выкарыстоўваюць лацінку і кірыліцу) адбываецца таксама, як і транскрыпцыя звычайнага японскага тэксту, у адпаведнасці з правіламі пэўнай сістэмы (ромадзі, кірыдзі). Таксама часта сустракаецца запіс японскіх імёнаў у нестандартнай транслітарацыі (ужыванне замест «сі» — «шы», замест «дзі» — «джы» і інш.). У лацінскай транскрыпцыі японскія імёны і прозвішчы ідуць у адваротным парадку — спачатку імя, потым прозвішча. То бок, 山田 Ямада (прозвішча) 太郎 Таро (імя), звычайна запісваецца як Tarou Yamada. Але часам выкарыстоўваецца і японскі парадак, у такім выпадку часта прозвішча запісваецца вялікімі літарамі — YAMADA Tarou. Часам таксама ўжываюцца стандартныя лацінскія скарачэнні імя да ініцыяла — T. Yamada. Даўжыня галосных часта пазначаецца арфаграфічна (Tarou Yamada); можа не пазначацца зусім (Taro Yamada); ці пазначацца па аналогіі з англійскай мовай літарай «h» (Taroh Yamada); альбо ж пазначацца рысай над літарай (Tarō Yamada). У англійскай мове звычайна без абмежаванняў дадаюцца суфіксы (Taroh’s book).
У кірылічнай транскріпцыі няма агульнапрынятага парадку ўказання прозвішча і імя. Звычайна ў публіцыстычных выданнях, часопісах, стужках навін выкарыстоўваецца адваротны парадак імя-прозвішча (Таро Ямада). Аднак у вучэбных тэкстах, артыкулаў япаністаў і іншых прафесійных лінгвістычных выданнях часцей выкарысоўваецца арыгінальны парадак прозвішча-імя (Ямада Таро). Часта праз такія неадназначнасці у людзей незнаёмых з японскай мовай узнікае блытаніна паміж імем і прозвішчам.
Іменныя суфіксы
У японскай мове звычайна пасля імя дадаецца суфікс, які ўказвае на суадносіны суразмоўцаў. Найбольш распаўсюджаны суфіксы: сама — самы паважлівы суфікс. Ужываецца у дачыненні да людзей, старэйшых узростам, пасадзе і гэтак далей; сан — паважлівы нейтральны зварот; кун — суфікс для блізкіх знаёмых, часцей мужчынскага полуWapedia, звычайна ўжываецца сярод аднакласнікаў ці калег па рабоце ніжэйшага статусу; цян — самы мягкі суфікс, ужываецца пры вельмі блізкім знаёмстве незалежна ад полу чалавека, але пераважна сустракаецца пры звяртанні да дзяўчат і дзяцей (аналаг памяньшальна-ласкальных суфіксаў).
Часцей усяго японцы звяртаюцца адзін да аднаго па прозвішчы, зварот праз імя без суфікса лічыцца фамільярным і ўжываецца толькі ў коле сяброў ці добрых знёмых (за выключэннем выпадкаў, калі размова ідзе пра родзічаў ці аднафамільцаў, каб пазбегнуць блытаніны). Зварот без постфіксу называецца .
Суфікс -сама дадаецца да прозвішча ці пасады. Дадаецца для выказвання найвышэйшай павагі: .
Суфікс -сан вольна дадаецца да імя ці прозвішча у гаворцы любога полу пры звароце таксама да любога полу і надае фразе нейтральна-ветлівы тон. Зварот праз прозвішча з суфіксам падаецца больш паважлівым, чым праз імя.
Суфікс -кун першапачаткова лічыўся дапушчальным выключна ў мужчынскай гаворцы, ён ужываўся сярод добра знаёмых суразмоўцаў. Аднак пасля вайны ўвайшоў у моду зварот з суфіксам -кун ад настаўніц да вучняў-хлопчыкаў і ад школьніц да сваіх равеснікаў ці маладзейшых (у такіх выпадках звычайна дадаецца да прозвішча). Да гэтай пары гэта амаль адзіны выпадак ужывання суфікса -кун у жаночай гаворцы. Выкладчыкі могуць ужываць гэты суфікс пры звароце да навучэнцаў абодвух палоў.
Суфікс -цян выкарыстоўваецца пры звароце да дзяцей, дзяўчат, пры гэтым імя часта істотна скажаецца. У большасці выпадкаў у імя, пабудаванага па шаблоне «аснова + КО (子)», адкідваецца канчатак КО і да асновы дадаецца суфікс -цян. Напрыклад, Суміко пераўтвараецца ў Сумі-цян. Часам імі з суфіксам -цян істотна змяняюцца, становячыся аналагічнымі памяньшальным імям: Тайдзі — Тай-цян; Ясуакі — Ясу-цян; Тэцуко — Тотто-цян і інш. Часам скрачэнні імя даходзяць да адзінага склада/знака каны: Сосукэ — Со-цян, Міцукі — Мі-цян; ці да адзінай галоснай: Аканэ — А-цян, Энісі — Э-цян. Тое ж самае можна здзейсніць і з некаторымі прозвішчамі для надання фамільярнасці, замяніўшы апошні склад, напрыклад, Танэда — Танэ-цян і інш. Мянушні хатніх жывёл часта складаюцца са скарочанай назвы жывёлы і -цян. Напрыклад, хатняга трусіка (усагі) больш ласкава называць уса-цян, замест усагі-цян. Таксама, суфікс -цян выкарыстоўваецца для мянушак любімых выканаўцаў, зорак кіно. Напрыклад, Арнольда Шварцэнэгера ў Японіі часта ласкава клічуць Сюва-цян.
Існуюць таксама менш ужывальныя суфіксы. Напрыклад, суфікс -сама пазначае найвышэйшую ступень павагі і ўжываецца з імямі любімых людзей, куміраў, шанаваных лідараў. Суфікс -доно, які амаль выйшаў з ужывання, выкарыстоўваўся самураямі пры звароце адзін ад адного і нёс сэнс «годны звяртаецца да годнага». Таксама ў якасці іменных суфіксаў часта ўжываюцца словы «сэнсэй» (настаўнік) і «сэмпай» (старэйшы таварыш).
Агульныя асаблівасці чытання японскіх уласных імяў Японскія прозвішчы і імі чытаюцца асабліва — не так як звычайныя словы. У слоўніках часта ўказваецца адмысловае чытанне іерогліфа — наноры, якое сустракаецца толькі ва ўласных імях. Многія прозвішчы і імі чытаюцца праз рэдкія кун'ёмі, праз спалучэнне кун'ёмі і наноры, спалучэнні он'ёмі і кун'ёмі. Аднак у большасці выпадкаў наноры-чытанні з'яўляюцца трошкі змененымі кун'ёмі, якія з'яўляюцца граматычна змененымі словамі, ад якіх паходзяць уласныя імі. Напрыклад, гэта могуць быць дзеясловы у назоўнай форме, прыметнікі ў старой сярэдзіннай форме, поўныя формы дзеясловаў і іншыя граматычна змененыя формы слоў.
Пад канец 2000-х гадоў у Японіі стала модна даваць дзецям «яркія» іерагліфічныя імі, прыдуманыя бацькамі, якія ўтрымліваюць спалучэнне он'ёмі і кун'ёмі, самастойна нададзеныя чытанні і пропускі ў чытанні, напрыклад, . Такія імі ўмоўна называюцца Uniqueness, functionality and the public: Japanese parents’ reasons for selecting new unusual names.
Прозвішча
Прозвішча па-японску называецца «мёдзі» (苗字 ці 名字), «удзі» (氏) ці «сэй» (姓).
Слоўнікавы склад японскай мовы працяглы час дзяліўся на два тыпы: — спрадвечна японскія словы і — запазычаныя з Кітаю. На гэтыя ж тыпы дзеляцца і імі, хоць і пашыраецца новы тып — — запазычаныя з іншых моў словы, але ў імях кампаненты гэтага тыпу ўжываюцца рэдка.
Сучасныя японскія імі дзеляцца на наступныя групы: кун'ёмі (складаюцца з ваго), он'ёмі (складаюцца з канго), змяшаныя.
Суадносіны прозвішчаў ваго і канго прыкладна 80 % на 20 %.
Самыя распаўсюджаныя прозвішчы ў Японіі500 найбольш распаўсюджаных японскіх прозвішчаў (файл у фармаце *.XLS):
, , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , .
Многія прозвішчы, хоць і чытаюцца праз он'ёмі (кітайскае маўленне), паходзяць ад старажытных японскіх слоў і запісаны фанетычна, а не па сэнсе. Прыклады такіх прозвішчаў: — ад яп. — ямка; — ад стараяпонскага саса — маленькі; — ад старога слова апэ — злучаць, змешваць. Калі ўлічваць і такія прозвішчы, колькасць спрадвечна японскіх прозвішчаў даходзіць да 90 %.