Блу́жскі Бор (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Свіслач.
Назва Назва паходзіць ад прыродных асаблівасцяў мясцовасці.
Гісторыя
За 1,5 і 1,2 км на поўдзень ад вёскі месцяцца гарадзішча жалезнага веку і курган, што сведчыць пра даўнюю заселенасць гэтых земляў.
У XIX стагоддзі ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Талькаўскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Буравеснік» і 2-я Мінская. У траўні 1943 года нямецкія войскі спалілі 13 з 22 дамоў, забілі 23 жыхароў.
З 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў складзе Блужскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1897 год — 10 двароў, 75 жыхароў 1917 год — 22 двары, 138 жыхароў 1960 год — 49 жыхароў 2002 год — 1 двор, 2 жыхары 2007 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары 2010 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар 2019 год — 5 жыхароў
Славутасці Археалагічныя помнікі (гарадзішча і курган) Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку» на левым беразе р. Свіслач, 1,6 км на поўдзень ад вёскі Блужскі Бор — .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі