Вялі́кае По́ле (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 80 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.
Назва Назва паходзіць ад асаблівасцей мясцовасці.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1926 год — 71 жыхар 1960 год — 60 жыхароў 2002 год — 4 двары, 4 жыхары 2007 год — 3 жыхары 2010 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхары 2012 год — 0 жыхароў 2019 год — 1 жыхар
Славутасці На левым беразе Свіслачы месціцца селішча, якое адносіцца да II—V стагоддзяў н.э. і эпохі Кіеўскай Русі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна