Калі́ніна (, ; да 1920-х гг. — Прытыка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска Прытыка, уласнасць Эсткаў, пазней Ёдкаў, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1860 годзе 6 двароў. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча Прытыкі, паводле перапісу 1917 года ўрочышча Прытыка.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Населены пункт быў перайменаваны ў пасёлак Калінін.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1908 год — 10 двароў, 56 жыхароў 1917 год — 16 двароў, 73 жыхары, усе беларусы 1926 год — 14 двароў, 72 жыхары 1999 год — 51 жыхар 2002 год — 18 двароў, 42 жыхары 2010 год — 43 жыхары 2019 год — 26 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі