Це́шкава (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя Цешкава (ст.-бел. Тешково) упамінаецца ў 1584 годзе, уласнасць Кішкаў па Радзівілах, адносілася да маёнтка Пухавічы, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 241.. У канцы XVIII стагоддзя фальварак Цешкаў (Цешкава) адносіўся да маёнтка Турын, уласнасць Валадковічаў С. 334..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі згадваюцца аднайменная вёска і фальварак, фальварак месціўся на поўдзень ад вёскі. У 1858 годзе ўласнасць К. Хмялеўскага. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе фальваркам Цешкаў валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марыя Генрыхаўна Хмялеўская, было 253 дзесяціны зямлі.
Відавочна, у далейшым фальварак быў падзелены на амаль роўныя часткі паміж братамі Альфрэдам і Багданам Хмялеўскімі. У 1913 годзе фальваркам Цешкава валодаў Альфрэд Хмялеўскі, была 161 дзесяціна зямлі, Багдану Хмялеўскаму дасталася частка ў 201 дзесяціну, на якім ён стварыў фальварак Зацішша.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальваркі Цешкава і Зацішша былі нацыяналізаваныя, абодва сталі называцца пасёлкамі Зацішша, назву Цешкава захавала вёска, створаны пасёлак. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені, на 1922 год было 35 вучняў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1816 год — 15 двароў, 90 жыхароў 1858 год — вёска, 98 жыхароў; маёнтак, 19 дваровых людзей 1897 год — вёска, 35 двароў, 215 жыхароў; маёнтак, 3 жыхары 1917 год — вёска, 52 двары, 253 жыхары, усе беларусы; маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў, усе палякі 1929 год — 262 жыхары 1999 год — 53 жыхароў 2010 год — 26 жыхароў 2019 год — 33 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна