Вераб’ёўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 36,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 52,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва Патранамічная назва, утвораная ад асновы верабей.

Гісторыя

Урочышча Вераб’ёўка вядома прынамсі з сярэдзіны XIX стагоддзя.

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца пасялення жыхароў Азярычына.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У лютым—сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі былі спалены ўсе 47 дамоў вёскі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1999 год — 68 жыхароў 2002 год — 38 двароў, 68 жыхароў 2010 год — 52 жыхары 2012 год — 47 жыхароў 2019 год — 34 жыхары

Спіс вуліц Садовая вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі